Апублікаваны новы здымак Статкевіча пасля вызвалення. Стала вядома, калі ў яго здарыўся інсульт

Інсульт у палітыка Міколы Статкевіча здарыўся 21 студзеня.

Дата стала вядомая Радыё Свабода «з дасведчаных крыніц». Напярэдадні пра тое, што Статкевіч месяц прабыў у рэанімацыі, паведаміў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Тым часам у сацсетках з’явіўся новы здымак Міколы Статкевіча пасля вызвалення.

19 лютага стала вядома пра вызваленне палітыка і палітвязня Міколы Статкевіча. Як паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч, цяпер ён знаходзіцца дома ў Мінску, дзе аднаўляе сілы. Праз наступствы інсульту ў палітыка парушана маўленне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)