«Беларусь не можа не быць адной з ключавых праблемаў Еўропы»

Сабралі меркаванні лідараў думак – пра новы выклік для Украіны і еўрапейскай супольнасці.

Фота AFP

Андрэй Казакевіч, палітолаг: «Усё-такі цікавы паварот. Падобна на тое, што ЗША як асноўную сусветную звышдзяржаву знішчаць рэспубліканцы. Прычым прэзідэнт, які перадвыбарчую кампанію будаваў на вобразе і лозунгах Рэйгана».

Аляксей Лявончык, сузаснавальнік фонда BYSOL: «Зяленскаму ўжо прапаноўвалі і самалёт, і казалі, што ягонай краіны засталося на пару гадзін. Спалохаць яго «слабымі картамі» мог толькі непісьменны дурань.

Ва ўсім гэтым ёсьць і плюс. Калі ўчорашняя сцэнка ў Белым Доме прымусіць Эўропу мабілізавацца, то празь некаторы час пазыцыя разбэшчанага дзіцяці на месцы прэзідэнта ня будзе мець больш ніякага значэньня. У рэшце рэшт ЭЗ даўно эканамічны волат. Час станавіцца палітычным».

Сяргей Навумчык, публіцыст (фрагмент, цалкам — тут): «ЗША можа дапамагчы Украіне, і ў цэлым Эўропе. А можа і не дапамагчы. Добрая навіна ў тым, што ў Эўропы ёсьць шанец усьвядоміць гэтую рэальнасьць.

Трамп меў рацыю, калі сказаў, што Украіне варта забыцца пра NATO. Але ён не дагаварыў. Пра NATO ёсьць сэнс забыцца і Літве, і Латвіі, і Эстоніі, і можна працягнуць сьпіс дзяржаваў, якім у выпадку агрэсіі з боку Масквы ніякі Пяты артыкул Статуту NATO не дапаможа.

Пры цяперашнім стане сваіх арміяў эўрапейскія лідары, найхутчэй, знойдуць «адмазкі», скарыстаўшыся няпэўнасьцю фармулёўкі таго самага Пятага артыкулу («прадпрымуць дзеяньні, якія палічаць неабходнымі, каб дапамагчы» — дакажыце мне, што «палічаць неабходнымі» менавіта ўступленьне ў баявое сутыкненьне з агрэсарам?).

Да таго ж, у складзе NATO ёсьць сябры, якіх, як кажуць, нават ворагу не пажадаеш, і якія зусім ня супраць сябраваць з Пуціным (і сябруюць зь ім).

Не дэмантуючы аднамомантна NATO, Эўропа магла б стварыць блёк бясьпекі па лініі Лондан — Парыж — Бэрлін — Варшава — Кіеў. Дзе першыя дзьве краіны (Вялікабрытанія і Францыя) — ядзерныя дзяржавы, Германія — эканамічны волат, Польшча — краіна, насельніцтва якога генэтычна не прымае «рускі мір» і якая адыгрывае стратэгічна важную геапалітычную ролю, а Украіна — мае самае самае баяздольнае, праверанае ў змаганьні, войска.

Гэта не азначае адсяканьне іншых эўрапейскіх краінаў; не забудземся пра Чэхію, дзе традыцыі вырабу зброі не забытыя, Швэцыю, дзе разьвітая авіяцыйная вытворчасьць, ды іншых. Важна іншае: дзеяньні ў выпадку агрэсіі мусяць быць дакладна прапісаныя (канкрэтна — аб’яўленьне вайны і ўступленьне ў бой).

Тут, між іншым, шанец і для дэмакратычнай будучыніБеларусі (хай і ня самай блізкай) і для захаваньня яе незалежнасьці: расейская прысутнасьць на «беларускім балконе» істотна дэстабілізуе балянс эўрапейскай бясьпекі. Беларусь ня можа ня быць адной з ключавых праблемаў Эўропы (часткай якой, ня будзем стамляцца паўтараць, яна гістарычна зьяўляецца).

Агульным мусіць стаць разуменьне: надышлі цяжкія часы, і стварэньне магутнага войска (5% бюджэту на абарону — гэта мінімум) ёсьць прыярытэтнай умовай.

Калі толькі ня хочаш, каб твае ўнукі штораніцы прачыналіся пад «Россия — великая наша дзержава...»

Кацярына Дзяйкала, юрыстка-міжнародніца (фрагмент, цалкам — тут): «То, что Трамп и Венс — люди, не сильно отягощенные осознанием важности соблюдения дипломатического протокола,   и не очень отягощенные этикой политеса — по-моему было очевидно сразу, включая Мюнхенскую конференцию.

Так что удивляться тут нечего. Их триггернуло и они не посчитали нужным сдержаться. Зеленский тоже не посчитал. Поэтому, мне кажется, идеи про заранее приготовленную постановку для Зеленского, мягко говоря, не обоснованы.

Так же как и дихотомия: что выбрать — личное уважение или жизни украинцев. Мол, ради людей можно было себя сдержать. А что кто-то может дать гарантии , что сдержав себя вот в этой ситуации, можно было добиться положения, выгодного для украинцев?

Ведь у этой ситуации три стороны, а не две. И это только разговор Украины и США. Но есть еще разговор России и США, от которого зависит, собственно, основное. И про который вообще ничего не ясно и никто ничего не знает.

Также недоступен текст возможного договора между США и Украиной. Интересно лично для меня было бы увидеть эти версии текстов, проектов, еще лучше то, как они менялись и каков финальный текст на сегодняшний момент.

Исходя из общей канвы, известной из паблика, и полной версии этого разговора, очевидно, что формулы «гарантии в обмен на ископаемые» Трамп не хочет. 

В общем, все эти эмоции пройдут, в конце концов это не первый публичный скандал за историю мировой политики, но самое печальное, что фактическая ситуация вот такая, как есть.

Ну и главный вопрос — на что готова и готова ли вообще Европа на что-то в этом всем контексте, кроме твиттерской солидарности».