Мы змагаемся за нашых палітвязняў — больш за 1200 чалавек за кратамі, з якіх 155 жанчын. Ізаляваных. Закатаваных. Пазбаўленых медычнай дапамогі. Але яны не здаюцца.
Ціханоўская — у Еўрапарламенце: «Сёння многія беларускія жанчыны атрымліваюць не кветкі, а турэмныя тэрміны»
У аўторак у Страсбургу адбылася спецыяльная пленарная сесія Еўрапарламента, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын, дзе Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад каля 700 парламентарыямі.
Сярод запрошаных выступоўцаў — беларуская актывістка і былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
Сваю прамову Святлана Ціханоўская прысвяціла ролі жанчын у змаганні за дэмакратыю і свабоду, падкрэсліўшы гераізм жанчын, якія супрацьстаяць рэпрэсіям і вайне.
— Сёння многія беларускія жанчыны атрымліваюць не кветкі, а турэмныя тэрміны. Яны не шпацыруюць на парадах, а ідуць у залы суда. Яны не могуць цешыцца раскошай міру і дэмакратыі — за іх даводзіцца змагацца. І мы змагаемся.
Мы змагаемся за тое, каб не апынуцца ў цені рэваншысцкай Расійскай імперыі, якая імкнецца зняволіць нашыя народы і сцерці нашую мову, нашую культуру, нашую самабытнасць.
Мы змагаемся за справядлівасць. Каб кожны вінаваты ў рэпрэсіях, катаваннях і вайсковых злачынствах быў прыцягнуты да адказнасці. Таму што адкладзенае правасуддзе — гэта адмова ад правасуддзя.
Мы змагаемся за еўрапейскія каштоўнасці — свабоду, бяспеку і дабрабыт.
Мы змагаемся за Украіну, таму што нашы лёсы пераплеценыя. Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі. І без вольнай Беларусі не будзе трывалага міру ў Еўропе.
Мы змагаемся супраць ілюзіяў. Пуцін і Лукашэнка не хочуць міру — яны хочуць падпарадкавання. Трывалы мір павінен грунтавацца на павазе, аднак Пуцін гэтага не прадэманстраваў.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное