Цыганкоў: «Трамп ламае сьвет з грацыяй бегемота»

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў — пра тое, ці варта баяцца дзеянняў новай адміністрацыі ЗША.

– Трамп ламае сьвет з грацыяй бегемота, – піша Цыганкоў. – Колькі дзён таму па сацсетках трыюмфальна прайшоў чарговы эмацыйны і палымяны допіс з тлумачэньнем Трампа і спробай даць адказ на пытаньне, чаму разумныя і адукаваныя людзі (героі допіса) яго падтрымліваюць.

Многія перапошчвалі з захапленьнем, «и в воздух чепчики бросали». Вось некаторыя самыя паказальныя цытаты.

Віталь Цыганкоў

Страх потерять то, что, по их мнению, когда-то принадлежало им: социальный статус, культурное превосходство, этническую или национальную идентичность, чувство контроля, веру в то, что мир имеет смысл и что у них есть в нём место.

Когда мир меняется.. некоторые люди не видят в этом прогресса. Они видят в этом кражу

Поэтому они объединяются вокруг сильных мира сего, которые обещают вернуть всё как было.

Исследование Карен Стеннер, посвящённое авторитарным типам личности, показывает, что некоторые люди просто запрограммированы бояться нарушения норм.

Ну, такое традыцыйнае «тлумачэньне» у стыле Хілары («кошык убогіх»). Прызнаюся, трошкі стамляе гэтая палымяная стэрэатыпная прымітыўнасьць.

Ну, па пунктах. Па-першае, страх нешта страціць, што табе прыналежыць — цалкам нармальнае чалавечае пачуцьцё, уласьцівае людзям любых палітычных поглядаў. Страх страціць працу, сям’ю, статус, краіну — натуральнае пачуцьцё, і асуджаць яго даволі тупа.

Вось мы, беларусы ці ўкраінцы, напрыклад, баімся страціць свае незалежныя краіны, баімся, што іх захопіць Расея. Ай, как нехарашо?

Другое, самае сьмешнае, па-мойму. Аргумент пра «яны баяцца страціць статус-кво», якраз люстэркава паварочваецца наадварот, на тых, супраць каго Трамп змагаецца. І, як падаецца, да іх ён нашмат лепш падыходзіць.

Бо бедныя рэднэкі з іржавага пояса, героі кнігі Вэнса, наўрад ці баяцца страціць свае «белыя прывілеі», якія існуюць толькі ў уяўленьні аўтараў артыкулаў па расавай тэорыі, прафесароў універсітэтаў, якім, як і дзяржаўным служачым, якраз ёсьць што губляць.

Трэцяе, пра «вернуць всё как было». Ну што за стэрэатыпная фігня? Што Трамп зьбіраецца вярнуць, якія гады? 1950-я, як некаторыя пішуць? Якое мінулае хочуць вярнуць тыя ІТ-алігархі, які сабраліся каля яго?

У якое мінулае хоча вярнуцца Пітэр Тыль, спонсар Венса, заснавальнік PayPal і адзін з першых інвестараў Фэйсбука, які жыве ў зарэгістраваным гомасэксуальным шлюбе?

Мяне гэтыя стэрэатыпныя аргументы пра «вярнуцца ў мінулае» раздражнялі даўно, яшчэ пры тлумачэньнях Пуціна. Маўляў, ён хоча вярнуць савок, часы сваёй маладосьці. Які савок у гэтага аматара белых генералаў і прафашысцкага філосафа Ільіна? У якім СССР магчыма была вайна Расеі супраць Украіны?

Пуцін кінуў выклік таму статус-кво, у якім у яго і ў ягонай Расеі ўсё расло і каласілася ад 2000 да 2012-га. Паламаў усё дзеля нейкай звыш-ідэі.

А яшчэ гэты вечны аргумент пра грошы. «Пуцін ніколі не нападзе на Украіну, бо ў яго грошы на Захадзе ляжаць». Тое ж самае зараз чую пра Маска. «Ён пайшоў у палітыку, каб зарабіць». Маск хіба ня ведае, што «грошы любяць цішыні»?

Праблема Маска ў тым, што ён рэвалюцыянер, ён хоча радыкальна зьмяніць статус-кво. Як і Пуцін, Мао, Чэ Гевара. І, магчыма, Трамп.

І праблема Трампа (хаця хутчэй — нас усіх), што Трамп зараз ламае сьвет з грацыёзнасьцю бегемота.

У яго, відаць, таксама ёсьць ідэя-фікс — пра тое, што ўвесь сьвет нібыта нажываецца на ЗША — ён сьцьвярджаў гэта яшчэ ў 1980-х. Дык страшна ня тое, што ён нібыта хоча нешта захаваць, палохаюць якраз тыя рэвалюцыйныя перамены, якія ён пачаў і зьбіраецца ажыцьцявіць.

Праблема ў тым, што выпраўляючы перагібы, ён перагібае ў іншы бок (спасылка на фразу Мао «не перагнёш — не выправіш»). Але раўнавагі зноў няма.

А ў некаторых пласьцінка заклініла, бо адысьці ад стэрэатыпнага мысленьня яны ня могуць – «бубубубу, кансерватары, баяцца пераменаў, ім бы толькі грошы, хочуць вярнуць старое».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(25)