Гурневіч расказаў, як «разведчык» Пратасевіч выклікаў у яго вачах жах памерам з Атлантыку

Журналіст Дзмітрый Гурневіч пракаментаваў заяву страшыні КДБ адносна Рамана Пратасевіча.

Нядаўна Раман Пратасевіч стаў вядучым прапагандысцкай праграмы «Без прикрытия» на СТВ

На гэтым тыдні Іван Церцель «падцвердзіў» словы Аляксандра Лукашэнкі і заявіў, што Раман Патасевіч нібыта з'яўляўся супрацоўнікам знешняй разведкі.

Журналіст «Радыё Свабода» Дзмітрый Гурневіч піша з гэтай нагоды:

– Пра «Пратасевіч зліваў сілавікам маршруты пратэстаў» у мяне ёсць гісторыя. Калісьці ў Празе адбывалася вялікая антыўрадавая дэманстрацыя. Рома ж фатограф, папрасілі яго паехаць, зняць.

«Разведчык» вярнуўся праз 3 гадзіны і сказаў, што ніякай дэманстрацыі ён не знайшоў. Хадзіў, шукаў, але «горад пусты».

У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку. Гэта была самая вялікая дэманстрацыя ў гісторыі Чэхіі. На ёй мелася быць каля 1 млн чалавек.

Калі ён так жа «зліваў» пратэсты (у 2020 годзе – С.), не дзіўна, што сілавікі не маглі ім даць рады да зімы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(22)