Конвейер репрессий. Политзаключенный Никита Золотарев порезал себе вены

Хроника политического преследования 14 сентября.

Палітзняволены Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў калоніі

Як паведамляе DissidentBY, яго тэрмінова даставілі ў бальніцу, дзе наклалі швы. Мікіта жывы, але яго стан выклікае сур’ёзную занепакоенасць.

Мікіта быў затрыманы ў 2020 годзе, калі яму было толькі 16 гадоў. Хлопцу спачатку далі 5 гадоў калоніі, у 2021-м судзілі яшчэ раз за «напад на супрацоўніка калоніі» і дадалі яшчэ 1,5 года зняволення. У 2022-м Мікіту перавялі на строгі рэжым у турму Жодзіна. А пазней судзілі за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Яго бацьку Міхаіла Лапунова неаднаразова арыштоўвалі, а пазней асудзілі па крымінальнай справе за датычнасць да «экстрэмісцкага фармавання» — Telegram-чата «Гомель за Мікіту Залатарова».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(3)