Каб даведацца, што цябе любяць — не трэба паміраць ці хварэць. Дастаткова, каб грузінскія памежнікі праявілі да цябе «асаблівую» увагу.
Маляваныч: «Адправілі, як бандэроль па пошце»
Акцёр, якога не пусцілі ў Грузію, ужо вярнуўся ў Польшчу.
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), якому адмовілі ва ўездзе ў Грузію, вярнуўся ў Польшчу. Ён даў некалькі парад беларусам, якія збіраюцца ў Кутаісі, Батумі, Тбілісі і г.д.
— Сябры, я ў Варшаве. Усе добра! Пасля забароны на ўезд у Грузію мяне раніцай адправілі, як бандэроль па пошце. Пашпарт аддалі толькі пасля таго, як па прылету ўсе пасажыры выйшлі з самалета, — напісаў акцёр на сваёй старонцы ў Facebook. — Першае: я ўдзячны за ўсе вашыя званкі і смс, якія атрымліваў да самай ночы!

Другое: да жыцця лепей адносіцца як да прыгодніцкай аповесці, нечаканыя сюжэтныя павароты якой табе цікавыя, якімі б яны не былі.
Таксама акцёр напісаў некалькі пунктаў, якія могуць быць карысныя беларусам пры паездках у Грузію:
- Калі есць магчымасць — не карыстайцеся беларускім пашпартам (у мяне быў сіні польскі дакумент, так званы «жэнеўскі»).
- Падрыхтуйцеся да пытанняў: куды вы едзеце? дзе і ў каго будзеце жыць? ці маеце адваротны квіток? Літаральна, маршрут паездкі, адрасы, тэлефоны, фінансавыя гарантыі, медстрахоўка.
- Таксама адказвайце дакладна, выразна, трымайце дакументы пад рукой.
Усіх, хто збіраўся прыйсці на сустрэчу з Маляванычам у Грузіі, а таксама ўсіх жадаючых, акцёр запрашае далучыцца да прамога эфіра на яго Facebook сёння а 19-й па Варшаве.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное