Общество

Памерла палітзняволеная Алена Панкова

Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Алены Панковай не стала ў лютым 2026 года, піша Наша Ніва. «Лена памерла раптоўна: быў чалавек — і больш няма. Вельмі страшна», — цытуе выданне сябра сям’і памерлай.

Летам 2025 года Панкову асудзілі па 342‑м артыкуле Крымінальнага кодэкса (дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак) — так кваліфікавалі ўдзел у маршах пратэсту.

Сілавікі ўскочылі ў апошні вагон — яшчэ пару месяцаў, і тэрміны даўніны мінулі б. А так яе паспелі асудзіць у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Алене далі хатнюю хімію. Гэта значыць, што ў яе быў жорсткі графік жыцця — з дому на працу і назад. Прычыны смерці Алены невядомыя, няясна і тое, ці скардзілася яна здароўе.

Але для хатніх хімікаў схадзіць да доктара — гэта вялікая лагістычная праблема, трэба неяк даць рады за тую «свабодную» гадзіну пасля працы. Альбо загадзя пісаць заяву і адпрошвацца ў інспектара.

Алена — географ па адукацыі. Яна любіла жывёл, вандроўкі і паходы, захаплялася вязаннем. Па інфармацыі BelPol, у жанчыны застаўся 18‑гадовы сын.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(2)