З акаўнта Мельнікавай былі спампаваныя важныя файлы Каардынацыйнай рады

13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы, пачынаючы з ліпеня 2024 года.

Пра гэта паведаміла выканаўца абавязкаў спікеркі КР Станіслава Глінская.

Анжаліка Мельнікава

Файлы і дакументы мінулых складаў КР не былі дасяжныя Анжаліцы. Таксама пасля дадатковай праверкі пацвярджаецца інфармацыя пра лагін яе тэлефона з тэрыторыі Беларусі 19 сакавіка.

Глінская ўдакладніла:

– Мы не можам дакладна сцвярджаць, адкуль адбывалася спампоўванне 13 сакавіка. У першапачатковым паведамленні была згадка пра Беларусь, але гэта не адпавядае пацверджаным дадзеным.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.8(13)